- рызыкант
- рызыкант, -а
м.
Дерзкий человек, готовый идти на риск....Варожыя кулі ціўкаюць, цокаюць па бярозавых камлях. - Пойдзем адгэтуль, - кажа. - Тут прастрэльваецца. Сам бачу, што «прастрэльваецца»! Злосць мяне разбірае: храбрасць сваю хоча паказаць, рызыкант! Бялевіч. Бываюць от жа такія рызыканты - ты яму кол на галаве чашы, а ён адно выскаляецца. Вітка. Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць! Карпюк.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.